СТРАЛКО́ЎСКАЕ ВО́ЗЕРА У Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ужыца, за 25 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,93 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 850 м, даўж. берагавой лініі 3,6 км, пл. вадазбору 10,9 км². Схілы і берагі катлавіны нізкія, забалочаныя, часткова пад ворывам. Дно выслана сапрапелем. Выцякае ручай у р. Ужыца.